Полацк святкуе Дзень Горада!

31.05.2021

З 28 па 30 мая прайшло традыцыйнае любімае свята палачан - Дзень горада!

Полацк адзначыў яго яскравай, насычанай праграмай, у якую вайшлі шматлікія канцэрты на любы густ, святочнае шэсце працоўных калектываў, спартыўныя спаборніцтвы , гандлёвыя рады рамеснікаў, святочны салют!

Сярод традыцыйных мерапрыемств вылучалася цікавая інтэерактыўная зона, прысвечаная гарадам-пабрацімам Полацка! Кожны куточак быў прадуманы да дробязей і расказваў пра сяброўства Полацка з такімі гарадамі як Фрыдрыхсхафэн (Германія), Готланд (Швэцыя), Фучжоу і Муданьцзян (Кітай), Вялікія Лукі і Вялікі Ноўгарад (Расія), Обухаў і Камянец-Падольскі  (Украіна), Тракай і Йонава (Літва), Вентспілс (Латвія) і іншых.

Наша установа адукацыі прымала актыўны удзел ў працы інтэрактыўнай пляцоўкі нямецкага горада-пабраціма Фрыдрыхсхафена. Наведвальнікі нашай пляцоўкі траплялі на цікавую экскурсію па Фрыдрыхсхафэне, прымалі удзел ў творчых мастэр-класах па вырабу Азёрных Зайцаў у тэхніке арыгамі і па  ўпрыгожванню нямецкіх крэндзялькоў. Напрыканцы інтэрактыўнай вандроўкі па Фрыдрыхсхафэне наведвальнікі удзельнічалі ў вясёлым спартыўным спаборніцтве - прыжках па кочках па Бодэнскаму возеру. Кожны турыст атрымаў шмат добрых уражанняў  на кожнай станцыі!