На Купалле сонца ззяе - а мы свята сустракаем!

06.07.2021

       Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.

       Кожны год па добрай традыцыі святкуе наш дзіцячы садок Купалле- старажытнае народнае свята. Ёсць тут месца і народным песням, і тэатралізаванаму прадстаўленню, і вясёлым купальскім  гульням! А на свята да нас завіталі казачныя героі: Гаспадар, Баба Яга ды сама Купальская Кветачка. Весела ды цікава прайшло Купалле ў нашым "Світанку"!