Дзень Роднай мовы ў групе "Малінкі"

21.02.2022

21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

У групе "Малінкі" прайшоў занятак па адукацыйная галiне《Развiцце маўлення i культура маўленчых зносiн па тэме "Мой горад". Выхаванцы развiвалі ўменне падтрымлiваць размову, выкарыстоўваць пры складаннi апавядання асабiсты вопыт; практыкавацца ў авалоданнi навыкамi разважання; замацоўваць уяўленнi  пра родны горад ,яго помнiкi,будынкi;актывiзаваць у маўленнi  назвы вулiц, якiя есць у горадзе. Таксама дзеці практыкаваліся ў выкарастаннi iнтанацыйных сродкаў (пытальнай iнтанацыі) у дыялогу.

Ў кожнай узроставай групе нашай установы адукацыі прайшлі заняткі, прысвечаныя Дню роднай мовы.