Свята Купалле!

06.07.2022

6 ліпеня ў нашым дзіцячым садку адбылося свята Купалле. Дзецям расказвалі пра гісторыю свята, абрады і звычаі беларускага народа. З вялікім задавальненнем дзеці расказвалі вершы, выконвалі карагоды і танцы, пускалі вяночкі, гулялі ў гульні і эстафеты.

Свята дазволіла дзецям ў вяселай, радаснай абстаноўцы пазнаёміцца з цікавымі  абрадамі продкаў,  садзейнічала развіццю пачуцця любові да свайго народа.