Святкуем Калядкi!
12.01.2021Каляды на Беларусі суправаджаліся разнастайнымі забавамі і ўвесяленнямі. У нас да дзяцей з групы у групу ходзяць мядзведзь, каза, цыганка, дзед, баба, спяваюць калядныя песні, віншуюць і зычаць усiм дабра. А дзецi частуюць калядоўшчыкаў рознымi прысмакамi, прытрымліваючыся народнай традыцыі.Чым багатыя, тым і рады!